Як прывіць любоў да чытання школьнікам?

31.01.2019

Напярэдадні XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу пісьменнікі, выкладчыкі і некаторыя іншыя зацікаўленыя спецыялісты абмеркавалі папулярызацыю чытання. Супрацоўнікі мінскай сярэдняй школы №179 Інеса Сацукевіч і Кацярына Матусевіч сталі ўладальнікамі гранта Мінгарвыканкама за распрацоўку інавацыйнага адукацыйнага праекта “Мадэль фарміравання чытацкай пісьменнасці вучняў на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі”.  Пра тое, як прывіць дзецям любоў да чытання, распавядае Кацярына Матусевіч – настаўніца рускай мовы і літаратуры.

Многія настаўнікі адзначаюць, што дзецям падабаюцца сустрэчы з пісьменнікамі – асабліва з тымі, хто ўмее цікава распавесці пра сваю творчасць. Сваімі ўражаннямі ад падобных сустрэч падзеліцца пісьменніца Вольга Нікольская – пераможца Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі “Найлепшы твор для дзяцей і юнацтва” 2018-га года.

Фота: zviazda.by