Японская містыка ў рэтраспектыве класічнага кіно

29.03.2017

Заўтра ў кінатэатры “Піянер” пачынаецца рэтраспектыва класічнага кіно Японіі “Кайдан: Гісторыі аб прывідах”. Гэта аповеды пра сустрэчы з духамі, невядомымі сіламі, зданямі. Наведвальнікі ўбачаць традыцыйныя стужкі кайдан, у ліку якіх: “Падарожжа да берага” Кіёсі Курасавы, “Поўня ў тумане” Кэндзі Мідзагуці, “Тэатр прывідаў” Сэйдзюн Судзукі. Пра японскія страшылкі расказвае праграмны дырэктар Мінскага Міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” Ігар Сукманаў.

Фота: belta.by