Юбілейная выстава жывапісу Мікалая Ісаёнка "Зачараваны імгненнем" адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі

17.04.2017

Карціны Мікалая Ісаёнка пазбаўлены містыкі і фантасмагорый, у іх - шчырасць і душэўнасць. Вострае адчуванне беларускага, роднага. Традыцыі рэалізму ў жывапісе Мікалая Ісаёнка гарманічна накладваюцца на асаблівасці індывідуальнага почырку. Гаворыць куратар выставы, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Вольга Архіпава.

На фота - Мікалай Ісаёнак і Уладзімір Пракапцоў, kp.by