Заір Азгур: "Чалавек - гэта сага часу"

15.01.2018 

Сёння спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння таленавітага беларускага скульптара, народнага мастака Беларусі - Заіра Азгура. Ён - патрыярх беларускага выяўленчага мастацтва, аўтар шматлікіх псіхалагічных партрэтаў. Стварыў скульптурны ансамбль на плошчы Якуба Коласа і кампазіцыю "Слава загінуўшым воінам" на адной з граней манумента Перамогі ў Мінску, скульптурныя партрэты беларускіх асветнікаў Францыска Скарыны, Васіля Цяпінскага, пісьменніка Змітрака Бядулі. Творы мастака таксама знаходзяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, у Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі Масквы, Малдаўскім мастацкім музеі і іншых.

Фота: t-s.by