Зона левітацыі арганізавана на інтэрактыўнай выставе "Анатомія цуду"

27.02.2017

У Нацыянальным гістарычным музеі пачаўся інтэрактыўны выставачны праект ілюзійнага мастацтва “Анатомія цуду”. Тут можна ўбачыць рэпрадукцыі старых афіш выступленняў Гары Гудзіні і іншых знакамітых фокуснікаў, якія стаялі на пачтку зараджэння ілюзійнага мастацтва і рэквізіт розных часоў, які створаны беларускім фокуснікам-ілюзіяністам Васілём Труновым.

На фота - Васіль Труноў, grodnonews.by