З'явілася новая кніга пра стваральніка “Песняроў”

27.12.2016

Яна называецца “Уладзімір Мулявін і Лідзія Кармальская. Недасказанае…”. Кніга прысвечана ранняму этапу творчасці Мулявіна. Разам з Марынай Мулявінай над кнігай працавала лектар-музыказнаўца Вольга Брылон. Ёй давялося стаць амаль што членам сям’і, каб дасканала вывучыць біяграфічныя факты, знайсці звесткі, не вядомыя шырокай публіцы, а галоўнае, апублікаваць гэтыя скарбы. Шмат інфармацыі ў выданні прысвечана і Лідзіі Кармальскай. Вольга Брылон узгадала, што артыстцы нават уручалі грамату за вялікі ўклад у стварэнне ансамбля “Песняры”. Яна таксама расказала, што шмат матэрыялаў для кнігі бралі з архіўных дакументаў. Дызайнер Сяргей Махаў распрацаваў адмысловы вобраз выдання, дзе з тэкстам арганічна спалучаюцца адсканіраваныя дакументы і архіўныя фотаздымкі.


Фота: blogspot.com.by