Навiны

29.03.2019 У Доме культуры Лепеля адбыўся фестываль паэзіі “Мы збіраем сяброў” да 30-годдзя народнага літаратурнага клуба “Выток”. Гэта адно са старэйшых літаратурна-музычных аб’яднанняў рэспублікі, многія з удзельнікаў – лаўрэаты прэстыжных прэмій. Працягвае Маргарыта Прохар. Фота: belarus-online.by
28.03.2019 Шосты Міжнародны фестываль-конкурс сучаснага мастацтва і крэатыўнай творчасці "Апельсінавая бяроза" стартаваў у Оршы. Тры дні таленты з розных гарадоў Беларусі і Расіі здзіўляюць журы неардынарнасцю і высокім узроўнем. На фестывалі працуе наш карэспандэнт Вікторыя Бацюкова. Фота: facebook.com
28.03.2019 Міністэрства культуры разам з Міністэрствам спорту і турызму рэалізуюць праект “Карта госця”.  Усяго існуе каля 17 відаў карт, яны дазваляюць бясплатна або са зніжкай наведваць музеі, некаторыя ўяўляюць сабой электронны праязны для аплаты гарадскога транспарту. Праект – не толькі для турыстаў, але і для беларусаў. Працягвае дырэктар унітарнага...
27.03.2019 Адзін з найбольш значных тэатральных калектываў краіны – Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Ён мае планы да 2020 года. Распавядае яго мастацкі кіраўнік Мікалай Пінігін. Сёння ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы стартаваў праект “Тыдзень тэатра”, у рамках якога адбудуцца сустрэча з Генадзем Аўсяннікавым, размова з...
27.03.2019 Вялікі тэатр Беларусі пачаў святкаваць Міжнародны дзень тэатра напярэдаднi “Вечарам беларускай культуры”. Адбылася прэзентацыя кнiгi дырэктара Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Барыса Лазукі “У засенi замкаў i палацаў”. Аўтар спадзяецца, што яна будзе карыснай рэжысёрам мастацкiх фiльмаў i музычных спектакляў. I дзякуючы...
26.03.2019 5-7 красавіка ў Полацку ўпершыню адбудзецца тэатральны фестываль "Уmoўno". У аснове назвы падзеі – старажытнагрэчаскае слова mono (адзін). Яно ўказвае на тое, што гэта фестываль монаспектакляў. На працягу трох дзён гледачы ўбачаць сем пастановак з Беларусі, Літвы, Латвіі, Расіі і Эстоніі. Пра тое, як з’явілася ідэя мерапрыемства,...
26.03.2019 Калі паглядзець на макет Крэўскага замка праз камеру планшэта – загарацца факелы, пойдзе дым з труб, з’явяцца насельнікі. Так выглядае дапоўненая рэальнасць. Гэта новы праект з серыі VKL3D “Апыніся ў сэрцы гісторыі”. Працягвае намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Аляксандр Храмы. Значную ролю ў ажыццяўленні праекта...
25.03.2019 Поўным ходам ідзе рэалізацыя квіткоў на XXVIII Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар”. Як запэўнілі арганізатары, праграма сёлета максімальна разнажанравая і арыентаваная на гледачоў розных узростаў. Продаж квіткоў на падзеі "Славянскага базару" пакрывае прыкладна 60% затрат на арганізацыю і правядзенне фестывалю мастацтваў. Без...
25.03,2019 У Купалаўскім мемарыяльным запаведніку “Вязынка” прайшло свята “Гуканне вясны”. Арганізатарам абрадавай дзеі выступіла Студэнцкае этнаграфічнае таварыства. Пра тое, як сустракалі вясну, - у рэпартажы Данііла Шэйкі. Фота: mlyn.by
22.03.2019 Выстава Эндзі Уорхала серыі "Выміраючыя віды" адкрылася ў сталічнай выставачнай зале Libra. Цыкл – адзін з самых вядомых і каштоўных у творчай спадчыне майстра. У экспазіцыі партрэты жывёл, якія былі на мяжы вымірання ў той час. Гэта вельмі яркія, прыгожыя работы, якія гарманічна спалучаюць псіхадэлічныя колеры. Усе яны выкананы ў...
22.03.2019 У Доме літаратара адбыўся творчы вечар Міколы Мятліцкага “Паэт – дзяжурны па планеце”, прысвечаны 65-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Мікола Мятліцкі – паэт, перакладчык, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны работнік культуры нашай краіны. Працягвае Маргарыта Прохар. Фота: zviazda.by
21.03.2019 У асноўнай праграме ‒ 23 спектаклі 23-х тэатраў з 10 краін (Беларусі, Расіі, Грузіі, Латвіі, Арменіі, Украіны, Ізраіля, Польшчы, Літвы і Прыднястроўя). Здзіўляць будуць спецыяльнай  праграмай ‒ гульнямі ролевага дзеяння  і майстар-класамі. Мэта  форуму – паказаць магчымасці спалучэння класікі і сучасных твораў. "Сёлетняя праграма...

Старонкі