Навiны

21.03.2019 Сёння Мінск другі раз далучыцца да IV Міжнароднага фестывалю “Сусветны дзень паэзіі”. Падзея ладзіцца па выніках паэтычнага конкурсу на інтэрнэт-партале ryfma.com. Да 1 сакавіка любы рускамоўны аўтар свету мог падаць заяўку. З Мінска прыйшло 95, дзесяць лепшых паэтаў атрымаюць сёння вечарам узнагароды. Да ўрачыстасці могуць далучыцца ўсе,...
20.03.2019 У Сянне 22 сакавіка пройдзе Пятае Абласное свята-конкурс лялечных тэатраў і батлеек "Лялечны свет". Арганізатары мерапрыемства – упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і Сенненскі райвыканкам. Пра фестываль распавядае намеснік загадчыка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі...
20.03.2019 Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі праводзіць Рэспубліканскі конкурс “Папяровы бусел” на лепшы гумарыстычны твор. “Конкурс традыцыйны, і ўдзел у ім актыўна прымае творчая моладзь”, – расказала старшыня Таццяна Дземідовіч. Сёлета Брэсту спаўняецца 1000 гадоў з часу заснавання. Пісьменнікі да юбілейнай даты рыхтуюць другі нумар...
19.03.2019 Праграма XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" будзе максімальна разнажанравай і арыентаванай на гледачоў розных узростаў. Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні і Міжнародны дзіцячы музычны конкурс. Захаваюцца "Тэатральныя сустрэчы", фестываль вулічнага мастацтва "На...
19.03.2019 У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава сакральнага жывапісу Ганны Макаць “Biblia Pauperum”. Свае іконы творца піша ў адпаведнасці з арыгінальнымі тэхнікамі рускага іканапісу. Калі работы для душы – Ганна Макаць адыходзіць ад канонаў і малюе так званыя “хатнія” іконы. Дарэчы, яна адна з першых мастакоў Польшчы, хто пачаў...
18.03.2019 Трэці фестываль"Велікапосныя канцэрты – 2019" пачынаецца ў Мінску 19 сакавіка. Праект традыцыйна ладзяць пад дэвізам "Адраджаем духоўныя традыцыі". Сёлетні ўпершыню адкрые ўрачысты гала-канцэрт на сцэне Вялікай залы Беларуская дзяржаўнай акадэміі музыкі. Падрабязней аб праграме “Канцэртаў” раскажа іх арганізатар манашка Юльянія (...
18.03.2019 У Нацыянальным мастацкім музеі пачаў работу міжнародны выставачны праект “Сальвадор Далі”. Экспанаты – частка прыватнай калекцыі, якая лічыцца адным з самых вялікіх збораў іспанскага майстра. Уладальнік – італьянскі арт-дылер Беніяміна Леві – працаваў з Сальвадорам Далі ў 60-я гады мінулага стагоддзя. У экспазіцыі – больш за 100 твораў скульптуры...
16.03.2019 Сёння ў Оршы – заключны этап нацыянальных адборачных тураў на міжнародны конкурс XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Cярод юных выканаўцаў ужо вызначылі пераможцаў. Працягвае старшыня камісіі дзіцячага конкурсу Алена Атрашкевіч. У фінале сустрэліся 20 выканаўцаў – з Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і...
16.03.2019 Супрацоўнікі ўстановы упэўнены: без паэзіі, літаратуры і музыкі, у спалучэнні з жывапісам у пастаяннай экспазіцыі,  немагчыма гарманічнае ўспрыманне мастацтва. Праект – своеасаблівая адметнасць музея. Аб праграме і фармаце "Дамашніх канцэртаў" раскажа загадчыца Музея імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі Святлана Строгіна. Фота: vk.com
15.03.2019 Калінінградскі абласны драматычны тэатр прыехаў у Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр з абменнымі гастролямі. Чым цікава такое творчае супрацоўніцтва і што госці пакажуць на мінскай  сцэне – раскажа заслужаны работнік культуры Расіі, мастацкі кіраўнік Калінінградскага драмтэатра Міхаіл Андрэеў. Абменныя гастролі працягнуцца да 24 сакавіка....
15.03.2019 У Беларусі сёння Дзень Канстытуцыі. Роўна чвэрць стагоддзя таму – 15 сакавіка 1994 года – прыняты асноўны закон дзяржавы.  Да свята прымеркавана і выстава "Шлях да Канстытуцыі" ў Нацыянальнай бібліятэцы. Мэта экспазіцыі – паказаць, што дакумент выдаецца не раз і назаўжды – ён змяняецца разам з грамадствам, уплывае на яго развіццё. Працягвае...
14.03.2019 Сёння пад старшынствам намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Ігара Петрышэнкі адбылося пасяджэнне Арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні 28 Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Праграма будзе максімальна разнажанравай і арыентаванай на аўдыторыю ўсіх узростаў, адзначыў Міністр культуры Беларусі Юрый Бондар....

Старонкі