Навiны

01.05.2019 На выставе рэдкія экспанаты з фондаў розных музеяў, а таксама прыватных калекцый. Распавядае дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі. Менш за два месяцы засталося да галоўнай спартыўнай падзеі краіны, амаль штодзень прэзентуюць новыя тэматычныя мерапрыемствы і выставы. Чаму важна гаварыць пра спорт праз мастацтва - думкамі...
01.05.2019 Народнай артыстцы Беларусі, кампазітару, эстраднай спявачцы Ядвізе Паплаўскай сёння споўнілася 70 гадоў. Яна нарадзілася ў вёсцы Далідовічы Валожынскага раёна. Пазней сям'я пераехала ў Мінск. Ядвіга Паплаўская скончыла Беларускую кансерваторыю па класе фартэпіяна, аддзяленне кампазіцыі. У 1971 годзе яна была сярод заснавальнікаў вакальна-...
01.05.2019 Народнай артыстцы Беларусі Наталлі Гайдзе сёння споўнілася 80 гадоў. Яна нарадзілася ў Свярдлоўску. Будучая зорка тэатральнай сцэны спачатку планавала звязаць жыццё з юрыспрудэнцыяй і скончыла юрыдычны інстытут. Аднак жаданне рэалізаваць творчыя магчымасці прывяло Наталлю ва Уральскую дзяржаўную кансерваторыю імя Мусаргскага. З 1969 года...
30.04.2019 У першы дзень мая ў Музычным тэатры гала-канцэртам адзначаць 80-годдзе народнай артысткі Беларусі – Наталлі Гайды. На ўрачыстасць завітаюць госці з Расіі, Украіны і Казахстана. Вядома ж, у гэты вечар прагучыць і чароўны голас юбіляра – Наталлі Гайды. Фота: musicaltheatre.by
30.04.2019 Тэхніка Алены Лось асаблівая. Гэта складаная апрацоўка тэкстылю: аплікацыя, пляценне, роспіс тканіны, ручное фарбаванне, штампаванне, батык. Работы ў эскпазіцыі – з прыватнай калекцыі сям’і мастачкі. Яны прысвечаны каляндарным святам, беларускай міфалогіі, біблейскім сюжэтам. Выстава адкрыта да 5 мая. Фота: belartunion.by
29.04.2019 У выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла новая кніга серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”. Выданне прысвечана мастаку Барысу Аракчэеву і мае падзагаловак “Бэз малюецца на шчасце”. Праз артыкул мастацтвазнаўцы Барыса Крэпака чытачы даведаюцца пра творчы шлях мастака, а дзённікі творцы, якія друкуюцца ўпершыню, - гэта паэтычныя ўспаміны пра рэчку...
29.04.2019 Выстава "Арт-Жыжаль: 15 гадоў існавання" - гэта сапраўднае свята керамікі. За 15 штогадовых пленэраў "Арт-Жыжаль", якія ладзяцца пад Бабруйскам, у іх узялі ўдзел мастакі-керамісты з 23 краін. Экспазіцыя прымеркавана да юбілею арганізатара пленэру - мастака Валерыя Калтыгіна. У сталічным Палацы мастацтва - творы 56 ўдзельнікаў...
28.04.2019 Светлае Хрыстова Уваскрасенне не мае дакладна вызначанай даты і штогод святкуецца ў розныя дні. За сем тыдняў да Вялікадня праваслаўныя пачынаюць трымаць Вялікі пост. Сам Вялікдзень адзначаецца царквой тыдзень - гэты перыяд называецца Светлай сядміцай. Увогуле ж днямі ўрачыстасці лічацца 40 дзён - да свята Ушэсця. У гэты радасны час вернікі замест...
26.04.2019 Праваслаўныя вернікі рыхтуюцца да аднаго з галоўных свят – Уваскрэсення Хрыстова. У перадвелікодны тыдзень кожны дзень напоўнены асаблівым сэнсам. Сёння – Вялікая пятніца. Пра сімволіку апошніх зямных дзён Божага Сына распавядае намеснік кіраўніка сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэй Яўген Грамыка. Фота: ...
26.04.2019 Канстанцін Цыбульскі – аўтар пяці кніг паэзіі. Ім створана мноства песень, якiя выконваюць артысты беларускай эстрады. Працягвае Маргарыта Прохар. Фота: mgazeta.by
25.04.2019 У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адкрылася выстава Барыса і Аксаны Аракчэевых “Дом на вуліцы Любімскай”. Барыс Аракчэеў  − вядомы беларускі жывапісец і педагог. Як і класіка айчыннай літаратуры Максіма Багдановіча, яго лёс звязаў з Яраслаўлем, вуліцай Любімскай. Выстава прысвечана гэтаму перыяду. Рэпартаж Маргарыты Прохар. Фота: minsknews.by...
25.04.2019 Балет “Кармэн-сюіта” ў пастаноўцы Валянціна Елізар’ева вярнуўся на сцэну Вялікага тэатра Беларусі. Галоўную партыю асляпляльнай і ганарлівай Кармэн выканала 23-гадовая салістка Людміла Уланцава. І гэта не дзіўна, таму што Валянцін Елізар’еў славіцца верай у маладыя таленты. Перад паказам балета ў камернай зале адбылася сустрэча мастацкага кіраўніка з...

Старонкі