Навiны

17.04.2019 На конкурс "Нацыянальная літаратурная прэмія" падалі 75 заявак, што значна больш, чым у папярэднія гады: так, у 2017-м іх было 41, у 2018-м – 53. "Сёлета пададзены моцныя творы, журы будзе няпроста вызначыцца з пераможцамі", – адзначыў адзін з членаў журы Іван Саверчанка. Пераможцам уручаць грашовыя ўзнагароды – 100...
17.04.2019 Шлях турыста пралягае ўздоўж Аўгустоўскага канала на тэрыторыі Беларусі і Польшчы, праз пагранічны пункт пропуску Лясная Рудаўка. На маршруце абсталяваны спецыяльныя месцы адпачынку і пункты пракату веласіпедаў. Апрабаваць “Аўгуст-вела” можна з 27 красавіка. Распавядае намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага абласнога...
16.04.2019 Канцэрт "Тры стагоддзі рускага раманса" пройдзе заўтра ў канцэртнай зале "Верхні горад". У гэты вечар прагучаць класічныя рускія рамансы пачатку 19 стагоддзя і старадаўнія рамансы. Прапануе праграму вядомая беларуская піяністка Таццяна Старчанка. Фота: afisha.tut.by
16.04.2019 Першы паказ – сёння. У Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР “Лятучая мыш” пастаўлена ў 1961 годзе як класічны ўзор танцавальнай аперэты. У рэпертуары спектакль пратрымаўся пяць гадоў. Прайшло паўстагоддзя. Зрабіць новую пастаноўку “Лятучай мышы” запрошаны венгры на чале з рэжысёрам – кіраўніком Будапешцкага тэатра аперэты і мюзікла Міклашам...
15.04.2019 Маршрут “Па старадаўнім Днепрабужжы” пракладзены не толькі па раённым цэнтры, але і па навакольных вёсках. Удзельнікі экскурсіі пабываюць у дзесяці населеных пунках, дзе жыве гісторыя рэгіёну. Распавядае навуковы супрацоўнік Ваенна-гістарычнага музея імя Дзмітрыя Удовікава – Кацярына Крук. Фота: planetabelarus.by
15.04.2019 У Мінску працягваецца Міжнародны выставачны праект “Сальвадор Далі”, арганізаваны Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі сумесна з кампаніяй “Гальперын і сыны”. Днямі прэзентавалі каталог праекта. Выданне падрыхтавалі дызайнеры і фатографы Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч, вядомыя творчымі праектамі як у нашай краіне, так і за мяжой. Распавядае...
12.04.2019 Саракагоддзе адзначае хор выкладчыкаў і супрацоўнікаў Белдзяржуніверсітэта “Родніца”. З нагоды юбілею калектыў даў вялікі канцэрт “Песні ад сэрца”. Падрабязней – у рэпартажы Данііла Шэйкі. Фота: bsu.by
12.04.2019 У Беларусі праходзіць дзясяты, юбілейны, Фэст экскурсаводаў. Некаторыя экскурсіі пачаліся ўжо сёння, аднак асноўная праграма адбудзецца на выхадных. Па ўсёй краіне запланавана больш за 300 бясплатных экскурсій. Паглядзець поўны спіс прапанаваных маршрутаў і прайсці рэгістрацыю можна на афіцыйным сайце festguides.by. На самыя папулярныя...
11.04.2019 Сёння па рашэнні ААН адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны да памятнай даты прымеркавалі адкрыццё экспазіцыі, прысвечанай Аляксандру Пячэрскаму. Ён у кастрычніку 1943 года ўзначаліў паўстанне ў нацысцкім лагеры Сабібор. Пра героя вайны распавядае...
11.04.2019 Традыцыйная падзея, што разгарнулася ў сталічным Палацы мастацтва, дзеліцца на дзве часткі: праваслаўную выставу-кірмаш  і культурную праграму для дзяцей і дарослых. Аб сёлетніх новаўвядзеннях і мэтах фестывалю раскажа насельніца Мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра Фацінія. У рамках фестывалю ладзяць дабрачынную акцыю "Цуд для...
10.04.2019 У гомельскай галерэі Гаўрылы Вашчанкі адкрылася выстава "Шэдэўры Гюстава Дарэ". На ёй 126 арыгінальных літаграфій французскага мастака, створаных у канцы XIX стагоддзя. Падрабязней пра экспазіцыю раскажа галоўны захавальнік фондаў карціннай галерэі імя Гаўрылы Вашчанкі Алег Курашоў. Фота: vk.com
10.04.2019 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на выставу “Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч”. Паказана рэкордная колькасць твораў – 750 беларускіх аўтараў з усіх куткоў краіны. Да ўдзелу ў выставе запрошаны мастакі, якія працуюць у любых тэхніках, жанрах і стылях, незалежна ад полу, узросту, узроўню адукацыі і папярэдняга выставачнага вопыту...

Старонкі