Навiны

22.04.2019 Маладзёжны праект у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. У афішы з’явілася новая пастаноўка – мюзікл-казка “Чароўны сон Папялушкі”. Гэта дэбют двух маладых творцаў.  Балетмайстрам выступіла выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ганна Пажарыцкая, а рэжысёрам – выпускніца ГІТІСа Анастасія Сілаева. Прычым працавала яна ў сямейнай...
19.04.2019 Фестываль "Горад і кнігі" працягваецца ў Мінску. Падзею ладзяць пяты раз, упершыню на закрытай пляцоўцы Навуковай бібліятэкі БНТУ. Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпмісій і айчынныя творцы, яны прачыталі ўрыўкі з вядомых кніг у арыгінале і ў перакладзе на родную мову. Працягвае арганізатар фестывалю Вікторыя Шаўцова. Праект...
19.04.2019 ICOMOS – гэта Міжнародны савет па захаванні помнікаў і славутасцей. Сёлета беларускі камітэт арганізацыі зладзіў конкурс “Спадчына ў дзеянні”, на які падалі 98 заявак з 30 гарадоў. Найлепшым культурным праектам, накіраваным на захаванне і выкарыстанне спадчыны, стаў Brest Stories Guide Аксаны Гайко і брэсцкага тэатра “Крылы Халопа”....
18.04.2019 Напярэдадні Вербнай нядзелі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адкрылася выстава ікон “І светам Божым вее ўсюды”. Аўтар – Ядвіга Сянько – мастачка з Маладзечна. Падрабязнасці – у рэпартажы Маргарыты Прохар. Фота: yakubkolas.by
18.04.2019 Сёння адзначаецца XXXV Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці маюць больш за 5,5 тысяч беларускіх аб'ектаў. У Сусветным спісе ЮНЕСКА – Мірскі замак, комплекс у Нясвіжы, Белавежская пушча і дуга Струвэ. Да 2020 года спецыялісты распрацуюць не менш за пяць дасье для пашырэння гэтага спіса. На...
18.04.2019  Канал “Культура” Беларускага радыё падрыхтаваў падарунак усім каталіцкім вернікам, якія 21 красавіка адзначаць Вялікдзень. У нядзелю ў 12:30 у праграме “Вялікая студыя” прагучыць духоўная музыка іспанскага кампазітара, капельмайстра кафедральнага сабора ў Кордаве Клементэ Мата. Каталіцкі храм у гонар спачыну Панны Марыі пабудаваны на месцы...
17.04.2019 На конкурс "Нацыянальная літаратурная прэмія" падалі 75 заявак, што значна больш, чым у папярэднія гады: так, у 2017-м іх было 41, у 2018-м – 53. "Сёлета пададзены моцныя творы, журы будзе няпроста вызначыцца з пераможцамі", – адзначыў адзін з членаў журы Іван Саверчанка. Пераможцам уручаць грашовыя ўзнагароды – 100...
17.04.2019 Шлях турыста пралягае ўздоўж Аўгустоўскага канала на тэрыторыі Беларусі і Польшчы, праз пагранічны пункт пропуску Лясная Рудаўка. На маршруце абсталяваны спецыяльныя месцы адпачынку і пункты пракату веласіпедаў. Апрабаваць “Аўгуст-вела” можна з 27 красавіка. Распавядае намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага абласнога...
16.04.2019 Канцэрт "Тры стагоддзі рускага раманса" пройдзе заўтра ў канцэртнай зале "Верхні горад". У гэты вечар прагучаць класічныя рускія рамансы пачатку 19 стагоддзя і старадаўнія рамансы. Прапануе праграму вядомая беларуская піяністка Таццяна Старчанка. Фота: afisha.tut.by
16.04.2019 Першы паказ – сёння. У Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР “Лятучая мыш” пастаўлена ў 1961 годзе як класічны ўзор танцавальнай аперэты. У рэпертуары спектакль пратрымаўся пяць гадоў. Прайшло паўстагоддзя. Зрабіць новую пастаноўку “Лятучай мышы” запрошаны венгры на чале з рэжысёрам – кіраўніком Будапешцкага тэатра аперэты і мюзікла Міклашам...
15.04.2019 Маршрут “Па старадаўнім Днепрабужжы” пракладзены не толькі па раённым цэнтры, але і па навакольных вёсках. Удзельнікі экскурсіі пабываюць у дзесяці населеных пунках, дзе жыве гісторыя рэгіёну. Распавядае навуковы супрацоўнік Ваенна-гістарычнага музея імя Дзмітрыя Удовікава – Кацярына Крук. Фота: planetabelarus.by
15.04.2019 У Мінску працягваецца Міжнародны выставачны праект “Сальвадор Далі”, арганізаваны Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі сумесна з кампаніяй “Гальперын і сыны”. Днямі прэзентавалі каталог праекта. Выданне падрыхтавалі дызайнеры і фатографы Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч, вядомыя творчымі праектамі як у нашай краіне, так і за мяжой. Распавядае...

Старонкі