Навiны

11.04.2017 “Касмічныя" працы народнага мастака Беларусі Івана Міско прадставіць рэтраспектыўная выстава ў Мінску да 85-гадовага юбілею скульптара. Выстава адкрыецца 12 красавіка ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. У экспазіцыі будуць прадстаўлены прадметы з калекцыі Музея гісторыі горада Мінска, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь...
11.04.2017 У Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адкрылася выстава Уладзіміра Мітраева “Гітары мінулай эпохі”. Рэпартаж Маргарыты Прохар. Фота: youtube.com
11.04.2017 13 красавіка ў праграме “ПраЧытанне” - пісьменнікі Яўгенія Пастарнак і Андрэй Жвалеўскі. "Пакуль я на краі" - новая кніга творцаў пра падлеткавыя суіцыды, праблемы бацькоў і дзяцей, пра маніпуляцыі. Эфір - 12:15 Фота: Валерый Сафронаў ать
10.04.2017 Першы конкурс тэатральнага мастацтва "У святле сафітаў Бабруйск!" пройдзе ў горадзе на Бярэзіне. У ім прымуць удзел калектывы прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў горада і самадзейныя выканаўцы. 11 і 12 красавіка адбудзецца конкурсны прагляд, а 13 красавіка на сцэне Палаца мастацтваў горада ўзнагародзяць пераможцаў. У аўторак у Бабруйску...
10.04.2017 Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі адкрые XVII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2017" новай канцэртнай праграмай у гонар 135-годдзя народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Пра падрыхтоўку праграмы расказаў кіраўнік аркестра, народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг. Фота: kp.by...
07.04.2017 Калектыў супрацоўнікаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь 2016 года у сферы літаратуры, мастацтва і архітэктуры за значныя творчыя дасягненні ў развіцці музычнага мастацтва і асабісты ўклад у пастаноўку опернага спектакля на музыку Дзмітрыя Смольскага “Сівая...
07.04.2017 Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь 2016 года у сферы літаратуры, мастацтва і архітэктуры прысудзілі калектыву Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. У ліку ўзнагароджаных - і лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі, галоўны мастак тэатра Аляксандр Касцючэнка. Творца дакладна ведае кампаненты ўдалай...
06.04.2017 На тыдні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб прысуджэнні Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2016 года". За значныя дасягненні ў галіне тэатральнага і музычнага мастацтва, стварэнне музыкі да балета "Мефіста", мюзіклаў "Шклянка вады", "Джулія", "Соф'я Гальшанская", "Байкер" прэміі ўдастоены кампазітар Уладзімір...
05.04.2017 Выстава “Радзівілы: лёсы краіны і роду”, якая зараз працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі, 28 красавіка адкрыецца ў Гомелі. Экспазіцыя ўключае творы мастацтва з прыватнай калекцыі нашчадка знакамітага роду Мацея Радзівіла, таксама паказаны творы з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея. "Выстава ў Гомелі будзе мець свае адметнасці", -...
05.04.2017 Фестываль вулічнай музыкі “KarolJanOpenAir” да 6 красавіка абірае ўдзельнікаў. Шукаюць вулічныя музычныя гурты, якія выступяць 8 красавіка ў сталіцы на трох сцэнах пад адкрытым небам. Лепшую групу абяруць прафесійнае журы і гледачы. Расказвае намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу кампаніі “Аліварыя” Ганна Губкіна....
04.04.2017 Сёння ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адкрываецца Міжнародны музычны фестываль "Мінская вясна". У адрозненні ад папярэдніх форумаў, селетні працягнецца толькі месяц. З падрабязнасцямі Уладзімір Трапянок. Фота: popmech.ru  
04.04.2017 6 красавіка ў праграме “ПраЧытанне” -  стваральніца тэатра “Лямцавая батлейка” Вераніка Фаміна.  Дазнаемся, адкуль пайшло захапленне шведскімі кнігамі пра Маму Му, якія кнігі трэба чытаць дзецям і колькі трэба часу на стварэнне ўласнага спектакля. Эфір - 12:15 Фота: lit-bel.org

Старонкі