Навiны

20.12.2016 У Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася імпрэза "Хлопец у шынялі. Міхась Зарэцкі", прысвечаная творчасці класіка беларускай літаратуры. Рэпартаж Маргарыты Прохар. Фота: allby.tv
19.12.2016 Вялікі тэатр Беларусі прыняў на сваёй сцэне Адэскі Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета. Оперная трупа падчас Міжнароднага Каляднага опернага форуму паказала самую папулярную пастаноўку – “Пікавую даму”. У Мінск прыехалі выканаўцы разам з дырыжорам-пастаноўшчыкам Народным артыстам Рэспублікі Малдова Александру Самоілэ. Паставіў оперу "...
19.12.2016 У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ўрачыста адкрылася выстава "Майстры Віленскай школы Міхась Сеўрук і Пётра Сергіевіч. Жывапіс і графіка з прыватных калекцый". У экспазіцыі звыш 150 твораў. Пераважная большасць з іх – малавядомыя ці зусім невядомыя не толькі шырокай аўдыторыі, але і спецыялістам. Гаворыць навуковы супрацоўнік...
16.12.2016 У “Музей ёлачных цацак” запрашае Дом-музей 1 з’езда РСДРП. Геаграфія экспанатаў ахоплівае практычна ўвесь зямны шар. Незвычайная калекцыя ўключае цацкі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі, Афрыкі, аналагаў некаторым няма ні ў адным еўрапейскім музеі. З выставай пазнаёмілася Таццяна Максімчык. Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі, citydog....
16.12.2016 У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася імпрэза “Я заўсёды ішоў сумленнай пуцявінай…” да 95 – годдзя з дня нараджэння Сцяпана Александровіча. Рэпартаж Маргарыты Прохар. Фота: ru.wikipedia.org
15.12.2016 Споўнілася 60 гадоў з дня заснавання Нацыянальнага гістарычнага музея. Гэта адзін з найбольш папулярных музеяў краіны. У яго зборы знаходзіцца самая шматлікая музейная калекцыя ў Беларусі – гэта больш за 400 тысяч адзінак захоўвання. У музейных фондах і на выставачных пляцоўках захоўваецца ўнікальная калекцыя скарбаў з розных куткоў...
15.12.2016 У Літаратурным музеі Янкі Купалы адбылася прэзентацыя каталога фатаграфій заснавальніцы музея, жонкі народнага паэта Беларусі Уладзіславы Францаўны Луцэвіч. Альбом выпушчаны да 125-годдзя з дня яе нараджэння. Рэпартаж Маргарыты Прохар. Фота: Уладзіслава Луцэвіч і Янка Купала, whereminsk.by
14.12.2016 У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры Беларусі адкрываецца Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. Да 20 снежня ўвазе гледачоў яркія прэм’еры, новыя імёны і лепшыя спектаклі з рэпертуару тэатра. Сем гадоў форум аб’ядноўвае прыхільнікаў опернага мастатцва. Расказвае генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Грыдзюшка....
14.12.2016 У мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрылася выстава па выніках V Міжнароднага італьянска-беларускага пленэра “Дыялог скульптур. Чырвонае. Чорнае. Італьянскі экзерсіс”. Гэтым разам тэкстыльная скульптура ўпершыню запрасіла да дыялогу скульптуру ў метале. Расказвае мастацтвазнаўца, арганізатар выставы Ларыса Фінкельштэйн. На фота - Ларыса...
13.12.2016 У сталічным "Доме карцін" да 8 студзеня можна ўбачыць мастацкі праект “Рух” Канстанціна і Яўгеніі Мужавых. Паэтыка і паэзія сельскай мясцовасці, куры, хатнія яйкі і малако, градкі з экаежай у процівагу пластыкавым ўпакоўкам з супер- і гіпермаркетаў. Фотаінсталяцыя і драўляная скульптура ламаюць погляд гледачоў на навакольны свет....
12.12.2016 Вялікі тэатр Беларусі прымае маладых выканаўцаў з 16 краін свету. Яны прыехалі на III Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў. Пра адметнасці творчага спаборніцтва расказвае старшыня журы, генеральны дырэктар тэатра оперы і балета Беларусі Уладзімір Грыдзюшка. У журы творчага спаборніцтва - дырыжоры, мастацкія кіраўнікі і дырэктары...
12.12.2016 У Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да II Беларускіх калядных чытанняў адкрылася выстава рэдкіх рукапісных кніг і старадрукаў. Рэпартаж Маргарыты Прохар. Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі, news.tut.by

Старонкі