Навiны

16.11.2016 17 лістапада у праграме "ПраЧытанне" пазнаёмімся з інтэрнэт-крамай prastora.by і яе стваральнікам Алесем Квіткевічам. Ён аўтар перакладу на беларускую мову адной з кніг серыі "Хронікі Нарніі" і фільма "Піраты Карыбскага мора". Алесь Квіткевіч - эксперт у сучаснай літаратуры, сочыць за кінатэндэнцыямі і любіць аўдыякнігі. У эфіры...
15.11.2016 У Палацы мастацтва праходзіць біенале “Пастулат”. На выставе больш за сто ўдзельнікаў: дызайнераў, мастакоў, фатографаў, скульптараў Беларусі. Адначасова праходзіць адукацыйна-забаўляльная праграма. Сярод важных падзей Пастулата – прэзентацыя ілюстраванага даведніка “Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы”, у якім сабраны работы апошніх гадоў больш як трохсот...
15.11.2016 У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася выстава “Вечнае святло” з фондаў Славацкай нацыянальнай бібліятэкі. Рэпартаж Маргарыты Прохар. Фота: afisha.tut.by
14.11.2016 У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбыўся творчы вечар Ганада Чарказяна “Знайсці сваю дарогу ў жыцці”, прымеркаваны да яго 70-гадовага юбілею. Рэпартаж Маргарыты Прохар. Фота: stihi.ru
14.11.2016 У сталіцы завяршыўся XXIII Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”. Галоўныя ўзнагароды конкурсу раздавалі ў кінатэатры “Масква”. На ўрачыстую цырымонію завітала Вікторыя Грыб. На фота міністр культуры Барыс Святлоў уручае прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За гуманізмі духоўнасць у кіно" рэжысёру Хіраюкі Куракава за фільм "Малітва Ліры...
11.11.2016 У нядзелю ў Беларускім тэатры “Лялька” ў Віцебску адбудзецца прэзентацыя дыска “Вясельныя песні і найгрышы вёскі Лявонпаль і яе наваколляў у запісах Сяргея Панізніка 1968-69 гадоў”. Да яскравага дзейства з этна-спевамі і этна-танцамі запрашаюць далучыцца пісьменніца-казачніца Алена Масла і фальклорны гурт “Варган”. Расказвае адзін з...
11.11.2016 У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбыўся апошні закрыты прагляд казкі “Крышталёвы туфлік”. У суботу ў ранішняй праграме – прэм’ера. На баль-маскарад, як вызначыў жанр спектакля рэжысёр Сяргей Кавальчык, запрашаюць усіх ад чатырох гадоў і да 16-ці. Аднак узроставыя абмежаванні вельмі ўмоўныя. Чарадзейную казку пра Папялушку...
10.11.2016 15 лістапада ў межах "Музычнай гасцёўні" Таццяны Старчанка прадставяць канцэртную праграму лаўрэата міжнародных конкурсаў, беларускага спевака Уладзіміра Дзмітрука. У канцэртнай зале “Верхні горад” прагучаць рамансы Глінкі, Чайкоўскага, Рымскага-Корсакава, Свірыдава, старадаўнія рамансы, рускія і беларускія народныя песні, - расказала мастацкі...
10.11.2016 Фільмам закрыцця 23-цяга Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” абралі апошнюю карціну “Паслявобразы” класіка польскага кіно Анджэя Вайды. Біяграфічная драма расказвае пра апошнія гады жыцця польскага і беларускага мастака-авангардыста Уладзіслава Стржамінскага. Карціна намінавана на сёлетні “Оскар” ад Польшчы. На мінскім кінафестывалі...
10.11.2016 У Казані 26-29 кастрычніка прайшоў I Міжнародны фестываль “Радыё без межаў” ("Радио без границ"). У форуме прынялі ўдзел больш за 150 супрацоўнікаў радыёстанцый з Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Казахстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны, Эстоніі. Эксперты дзяліліся вопытам з маладымі...
09.11.2016 У сталіцы праходзіць галоўная кінападзея года – XXIII Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”. На чатырох пляцоўках ладзяцца паказы конкурсных работ. Так, кінатэатр “Мір” традыцыйна прымае дакументальнае кіно. Сёння паказалі польскую карціну Ганны Замецка “Прычасце”. Гэта дэбют рэжысёра ў кіно. Стужка, як і ўвогуле ўсе карціны конкурсу,...
09.11.2016 У Палацы мастацтва праходзіць ІІІ Беларуская трыенале дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Factum est factum". Удзел у ёй бяруць больш за 150 прафесійных мастакоў. Расказвае Іна Наркевіч. Фота: afisha.tut.by

Старонкі