ЗD-экскурсію па Крэўскім замку праводзіць гістрычны музей у межах выставы “Замак на перадавой”

03.08.2017

ЗD-фотаздымкі Крэўскага замка паказаны на выставе ў Нацыянальным гістарычным музеі. Адна са старажытных абарончых пабудоў пачатку XIV cт. адыгрывала значную ролю ў розных падзеях. Самым напружаным перыядам у шматвяковай гісторыі замка сталі падзеі Першай сусветнай вайны: архітэктурны помнік знаходзіўся на перадавой і быў уключаны ў лінію абароны. У экспазіцыі сабраны ўнікальныя фотаздымкі з прыватнай калекцыі гісторыка і фатографа Уладзіміра Багданава. Большасць захоўвалася ў асабістых альбомах удзельнікаў Першай сусветнай вайны і ніколі не друкавалася. Выстава “Замак на перадавой” адкрыта ў Нацыянальным гістарычным музеі да 16 жніўня.  Расказвае Уладзімір Багданаў.

Ілюстрацыя: "Крэўскі замак" (Напалеон Орда), wikipedia.org