21.12.2017
Другі год запар галоўная ўзнагарода Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў адпраўляецца ў Арменію. Гран-пры ўручылі Саргісу Бажбеук-Мелікяну. Яго арыя хана Канчака з оперы Барадзіна “Князь Ігар”, якую ён з вялікім пачуццём і майстэрствам праспяваў у трэцім, заключным, туры, заваявала і публіку, і патрабавальнае журы. Чацвёрты конкурс задоўга да яго заканчэння сталі называць сапранавым. Пра гэту і іншыя асаблівасці спаборніцтва раскавае член журы, галоўны хормайстар тэатра оперы і балета, народная атыстка Беларусі Ніна Ламановіч.
За чатыры гады ў конкурсе вакалістаў узялі ўдзел больш за 400 чалавек. Для многіх маладых выканаўцаў спаборніцтва стала выдатнай стартавай пляцоўкай.
Фота: белта.бел