02.03.2018
Вялікі тэатр Беларусі рыхтуецца да 85-га дня нараджэння. Па шматлікіх просьбах гледачоў установа працягне традыцыю Дня адчыненых двярэй. 25 мая госці наведаюць рэпетыцыі, прымуць удзел у майстар-класах, дыскусіях, квэстах. У праграму ўключаны міні-прэзентацыі прэм'ерных спектакляў, у тым ліку нацыянальных, з удзелам кампазітараў, рэжысёраў, балетмайстраў і мастакоў. "А наступны год для культурнага грамадства значны: краіна адзначыць юбілей Перамогі, круглыя даты з дня нараджэння Васіля Быкава, Яўгена Глебава", - адзначыў генеральны дырэктар Вялікага тэатра Уладзімір Грыдзюшка.
Фота: tonkosti.ru