06.04.2018
У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрылася сумесная выстава скульптара Сяргея Аганава і графіка Ігара Гардзіёнка “На адным полі ваяры”. Мастакі спадзяюцца на ўмацаванне саюза з даследчыкамі гісторыі. Быць культурным чалавекам, пры гэтым не ведаць сваёй гісторыі немагчыма, упэўнены Сяргей Аганаў.
На выставе больш за 30 твораў. Кожны з іх - сінтэз першакрыніцы і аўтарскага бачання гістарычных падзей. Інтэрпрэтацыі розныя, што выяўляе новы сэнс у культурнай свядомасці – расказвае графік Ігар Гардзіёнак.
Фота: histmuseum.by