18.05.2018
У гэтыя хвіліны ў Мінску пачынаецца Х Міжнародны фестываль тэатраў лялек. Гонар адкрыць выпаў брэсцкаму калектыву, які прывёз пастаноўку "Новая зямля" паводле паэмы Якуба Коласа. Фестывальныя паказы працягнуцца на 5 пляцоўках сталіцы. Калектывы з 7 краін прывезлі 14 спектакляў. Фестываль існуе з 1990-х гадоў з нязменнай канцэпцыяй.
Сярод рэкардсменаў па ўдзеле ў фестывалі - Ізраіль. Краіна прыязджала ў год заснавання, удзельнічае і сёлета. Замежныя госці - Францыя, Расія, а таксама краіны, якія прыехалі ўпершыню - гэта Балгарыя, Іран і Іспанія. Яны пакажуць дарослыя спектаклі.
Міжнародны фестываль тэатраў лялек працягнецца ў Мінску да панядзелка. Падрыхтавана і спецыяльная праграма - канцэрты гурта "Нагуаль" і беларускіх выканаўцаў, майстар-класы і абмеркаванні пастановак.
Распавядае галоўны рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, мастацкі кіраўнік фестывалю Аляксей Ляляўскі.
Фота: belta.by