25.08.2018
Канал “Культура” заўтра правядзе экскурсію ў сталічным музеі валуноў. Ландшафт парку – дакладная паменшаная копія Беларусі. Абласныя гарады адзначаны трыма блакітнымі елкамі, рэкі краіны - сцяжынкамі, а мяжа ў выглядзе нізкіх падстрыжаных кусцікаў. Правядзе экскурсію Мікалай Чырскі.
Музей ва Уруччы – гэта не проста 7 гектараў горада, вызваленага ад шматпавярховых будынкаў і сталічнай мітусні, але і месца, якое скацэнтравала гістарычны скарб краіны ў выглядзе валуноў.
Пачатак экскурсіі заўтра а 19.00й. Стаць удзельнікам можна пасля рэгістрацыі на сайце канала, або па тэлефоне рэдакцыі: 284 84 11.
Фота: Мікалай Чырскі, radiokul.tura.by