24.08.2018
Сёння ў Ташкенце ў скверы за Дзяржаўным музеем мастацтваў адбылася цырымонія адкрыцця бюста і вуліцы імя народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Ён жыў і ствараў у гэтым горадзе ў ваенныя гады. Для ўдзелу ва ўрачыстасці ў краіну накіравалася беларуская ўрадавая дэлегацыя, расказаў Пасол Беларусі ва Узбекістане Леанід Марыніч.
Фота: belta.by