05.02.2019
Рэспубліканская грамадская арганізацыя "Беларускі камітэт ІКАМОС" абвяшчае конкурс рэалізаваных праектаў у галіне работы з гісторыка-культурнай спадчынай у 2014-2018 гадах. Да ўдзелу запрашаюцца як творчыя калектывы, так і індывідуальныя аўтары. Заяўкі на конкурс "Спадчына ў дзеянні" прымаюцца да 15 сакавіка. Распавядае каардынатар спаборніцтва, старшыня праўлення "Беларускага камітэта ІКАМОС" Сцяпан Стурэйка.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў спаборніцтва адбудзецца ў Мінску 15 красавіка, у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін.
Фота: belarus.icomos.org