25.03.2019
Поўным ходам ідзе рэалізацыя квіткоў на XXVIII Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар”. Як запэўнілі арганізатары, праграма сёлета максімальна разнажанравая і арыентаваная на гледачоў розных узростаў.
Продаж квіткоў на падзеі "Славянскага базару" пакрывае прыкладна 60% затрат на арганізацыю і правядзенне фестывалю мастацтваў. Без падтрымкі рэспубліканскага, абласнога і саюзнага бюджэту форум не змог бы развівацца. Але на 87-90% мерапрыемствы самаакупныя, у тым ліку дзякуючы прыцягненню спонсараў. Міністр культуры Беларусі Юрый Бондар патлумачыў, як трацяцца бюджэтныя грошы для фестывалю ў Віцебску.
Фота: belarus.by