09.04.2019
Падведзены вынікі маладзёжнага конкурсу на сцэнарый поўнаметражнага анімацыйнага фільма, што зладзіла нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм". Праект прыцягнуў увагу 20 аўтараў. Журы ацанілі творы на розныя тэмы: гісторыя, экалогія, школьнае жыццё, каханне, сяброўства і іншыя. На ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання завітала першы намеснік міністра культуры Беларусі Наталля Карчэўская.
Журы адзначыла сцэнарыі "Пенаты" Алены Зміцер і "Залаты яблык" Станіслава Сабалеўскага. Гэтыя творы патрапілі ў базу, іх адзначылі як перспектыўныя для далейшай вытворчасці. Пераможца конкурсу – Сяргей Рагатка – аўтар казкі "Песня Сірын". Творца адзначыў, што быў упэўнены ў перамозе, таксама распавёў пра стварэнне сцэнарыя, планы.
Рэалізуе праект "Песня Сірын" вядомы беларускі рэжысёр ігравога і анімацыйнага кіно Алена Турава. У планах – запусціць работу сёлета, выпусціць стужку праз паўтара года.
Фота: belta.by