02.05.2019
Гарадскі культурны праект пад адкрытым небам “Мастак і горад” 8 раз зладзяць у Мінску. Сёлетняя дзея атрымала назву “ЗОІ” і ўпершыню аб'яднала некалькі тэматычных мерапрыемстваў. Акрамя традыцыйнага адкрыцця ў праграме творчыя акцыі “Саунд Мінск” і “Адкрытая майстэрня”, а таксама кінапрагляды “Мастак і горад”. Працягвае галоўны спецыяліст аддзела ўстаноў культуры і культурна-асветніцкай работы Мінгарвыканкама Марына Ясюк.
16 мая на плошчы Якуба Коласа ў Мінску ўрачыста прэзентуюць выставу "Зоя Літвінава. Выбранае", пасля, упершыню ў гісторыі праекта, яго дэманціруюць і 10 ліпеня на тым жа месцы адкрыецца экспазіцыя "Перавернутая рэальнасць" Зоі Луцэвіч. Выстава ў верасні як падарунак да 1000-годдзя горада пераедзе ў Брэст. Эмоцыямі і чаканнямі ад праекта дзеліцца заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Зоя Літвінава.
Сёлетні гарадскі культурны праект пад адкрытым небам “Мастак і горад” праводзіцца сумесна з Музеем-майстэрняй Заіра Азгура, пры падтрымцы Мінскага і Брэсцкага выканкамаў.
Фота: belta.by