14.05.2019
У Музеі Беларускага Палесся ў Пінску адкрылася выстава "Час жыцця / Час смерці". Гэта новы погляд на іканапіс. У экспазіцыі 50 абразоў, у тым ліку выявы "Выгнанне з раю", "Патоп", "Ахвяра Авраама", "Пераход праз Чырвонае мора". Падрабязнасці ў намесніка дырэктара музея ў Пінску - Ларысы Кулагінай.
Выстава "Час жыцця / Час смерці" працягнецца да 2 чэрвеня.
Фота: vk.com