28.05.2019
Сёлета наша краіна адзначае 75-годдзе з дня вызваленнядзяржавы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна з піянерскай арганізацыяй прымаюць актыўны ўдзел у Рэспубліканскім патрыятычным праекце "Беларусь памятае". Пра галоўныя падзеі ў рамках акцыі раскажа загадчыца аддзела праектнай дзейнасці БРСМ Аляксандра Лугоўская.
Праект "Беларусь памятае" для Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая русь" - падзея важная і сістэмная, не прымеркаваная дакладна да святочных дат 9 мая ці 3 ліпеня. Намеснік старшыні аб’яднання Аляксандр Шацько адзначыў, што "Белая русь" шмат гадоў імкнецца надаць праекту сваё бачанне і падзяліўся планамі арганізацыі.
Падрабязная інфармацыя аб планах і праведзеных мерапрыемствах у рамках Рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Беларусь памятае" - на афіцыйных старонках арганізацый у сацыяльных сетках і на сайтах.
Фота: belayarus.by