01.09.2022
3 верасня на адзін дзень гістарычны палац ператворыцца ў казачны замак, упрыгожаны жывымі кветкамі. Каля 10 тысяч руж і хрызантэм пойдзе на афармленне тэрыторыі замкавага двара і фотазон. У рамках фестывалю пройдзе конкурс прафесійных фларыстаў "Кубак нясвіжскага замку", дзе ўдзельнікі з кветак будуць рабіць букеты для членаў сям’і Радзівілаў, альбо галаўны ўбор для сучаснага балю ў Нясвіжы, расказала арганізатар фестывалю Наталля Рыбалка.
Фота носіць ілюстрацыйны характар