Шаноўныя, у сераду, 4 студзеня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы вакальна-інструментальных ансамбляў 70-80-х гадоў;
-у 02:00 – сольныя віяланчэльныя сюіты Іагана Себасцьяна Баха;
- у 06:10 – музыка Мікаэла Тарывердыева з кінастужак;
- у 07:05, 13:45,22:15– “Музычны мэйнстрым”;
- у 07:20, 13:25, 18:10– “Адным штрыхом” – вершы Змітрака Марозава;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Рода Сцюарта;
- у 08:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”;
- у 08:15 і 13:30– “Кругасвет” – Вандроўка ў Сібір;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял” – працяг дэтэктыва Агаты Крысці “Трэцяя дзяўчына” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – “Класіку раніцай”;
-у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”:слухайце аповесць Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” ў выкананні артыста Аляксандра Гарцуева і заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алены Сідаравай;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Кэба Калаўэя;
- у 12:30 і ў 21:30 – “Дыялогі пра культуру”;
- у 14:15 і 22:30 – старонкі рамана Івана Мележа “Завеі, снежань” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 14:45 – творы народнага артыста Беларусі і Савецкага Саюза Яўгена Глебава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Як, з чаго і для чаго”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак”;
- у 17:00 – творы Пятра Чайкоўскага і Фелікса Мендэльсона;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Алены Абразцовай;
- у 19:00 – фінскі квартэт MaRouf;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” Алены Масла “Ганарысты Каромысел”;
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by.