17.01.2023
Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае наведаць выставу "Фарфоравае асарці" з прыватнай калекцыі члена праўлення Беларускай грамадскай арганізацыі калекцыянераў Віктара Суворава. Там прадстаўлены больш за 350 прадметаў – скульптуры, бюсты кампазітараў, паэтаў, герояў іх твораў, кампазіцыі-сюжэты па рамане Мікалая Гогаля "Мёртвыя душы", пісьмовыя прылады. Расказаў Віктар Сувораў.
На выставе "Фарфоравае асарці" змешчаны работы з розных краін свету мінулага стагоддзя і да сённяшніх дзён. Адзначыла загадчык сектара выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Юлія Лукашэвіч.
Фота - zviazda.by