У суботу, 1 ліпеня, заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – Для паўночнікаў: запісы джазавага саксафаніста Стэна Гетца;
- у 02:00 – Музыка ночы: творы Сяргея Рахманінава;
- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура”: інструментальныя творы Каміля Сен-Санса;
- у 7:30 – праграма “Духоўная спадчына”;
- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: фрагменты балета Яўгена Глебава “Тыль Уленшпігель”;
- у 9:05 і 16:05 – з перадачы “Кнігарня” даведаецеся пра кніжныя навінкі;
- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”:запісы артыстаў эстрады розных гадоў;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першая частка радыёпастаноўкі “Сярэбраная табакерка” паводле казкі Змітрака Бядулі і фрагмент паэтычнага радыёспектакля “Хай часцей смяюцца дзеці”;
- у 11:00 – “Планета “Культура”: навіны сусветнай культуры;
- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: запісы Тамары Сіняўскай;
- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Міколы Кусянкова чытае Уладзімір Трапянок;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай” арыі са знакамітых опер;
- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: канцэрт “Ліра Уладзіслава Сыракомлі”;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: творы Карла Філіпа Эмануэля Баха і запісы Тэдзі Пендэрграса;
- у 16:05 – перадача “Гасцінец”;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фартэпіянныя прэлюдыі Аляксандра Скрабіна;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: размова з актрысай тэатра студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі Беларусьфільм Ірынай Нарбекавай;
-у 18:05 – “Вечары на канапе” запісы вакальна-інструментальнага ансамбля “Самацветы”;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: музычную камедыю Рыгора Суруса “Несцерка”;
- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Кузьмы Чорнага “Маленькая жанчына” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Казкі бабулі Белай Вароны”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джымі Скота 1960-х гадоў;
- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: радыёспастаноўка “Воўчая зграя” паводле Васіля Быкава;
- у 23:10 – “Летуценні” – ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by