У сераду28 лютага заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы прызнаных майстроў джаза;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: санаты Карла Марыі фон Вэбера для фартэпіяна і скрыпкі;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: ;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы спявачкі Ісгаард;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Беларуская спадчына”: мастацкія практыкі саломапляцення;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: запісы Марыі Калас;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Ніна Роты да фільма “Хросны бацька”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: лютневая музыка Беларусі;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы Іагана Себасцьяна Баха, Шарля-Мары Відора і Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы італьянскага тэнара Андрэа Бачэлі;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Эрні Эндруса;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Настассяй Ермалюк. Творчасць мастака Алеся Родзіна. Госць у студыі – аглядальнік газеты “Культура”, даследчык, архівіст Зміцер Юркевіч;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Алены Камбуравай;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Фартэпіянны канцэрт заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Уладзіміра Дарохіна;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы нямецкага вакаліста і акцёра Луца-Графа Ульбрыха;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Муравейка і вясна”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць нямецкага піяніста і дырыжора Крыстафа Эшэнбаха.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.