У чацвер 18 красавіка заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Джудзі Гарланд;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы трыа “Шын” і цымбальнага ансамбля “Букавінка”;
- у 06:10 – “Музычны світанак”:запісы Ружэны Сікоры і Эміля Гараўца;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць ірландскай арфісткі і спявачкі Орлы Фалан;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Свет мастацкага слова”: творчасць старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзіцячай пісьменніцы, паэта, публіцыста Алены Стэльмах;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні спявачкі Дайды;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Эдуарда Арцем’ева “Прысвячэнне Таркоўскаму”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы ансамбля народнай музыкі “Бяседа”;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы для скрыпкі з аркестрам Нікало Паганіні;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: скрыпічная саната П’етра Лакатэлі “Ля грабніцы”;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Луі Армстранга;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця ў студыі заслужаны дзеяч культуры Беларусі, дырэктар харэаграфічнай школы №1 г. Мінска Ірына Дарохіна;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: запісы Джэймса Гэлуэя;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: песні народнага артыста Беларусі Эдуарда Ханка;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: “Мадрыгалы” Клаўдзіа Мантэвэрдзі;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: праграма “Беларускія музыканты ў ансамблі са Святаславам Рыхтэрам”.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.