"Ліцэй"

  • Галоўная
  • Фотa
  • Аўдыя
  • Відэа
  • Аўтар

Першы выпуск адукацыйнай праграмы “Ліцэй” выйшаў 1 студзеня 2010 года. Слухачы маюць магчымасць паглыбіць свае веды ў беларускай і рускай літаратурах, а таксама ў гісторыі мастацтва і музыкі. Класічныя творы паўстаюць непарыўна ад асобы аўтара – як чалавека, так і мастака ў шырокім сэнсе – і ў культурна-гістарычным кантэксце.  

Літаратуразнаўца, пісьменнік, навуковец, загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры МДЛУ Пятро Васючэнка расказвае пра беларускую літаратуру і літаратараў. Лекцыя пераходзіць ад стагоддзя да стагоддзя, ад аўтара да аўтара, ад твора да твора, паказваючы найлепшае, найзаймальнейшае, найчытальнейшае у тысячагадовай гісторыі беларускага пісьменства. Лекцыі суправаджаюцца ілюстрацыямі-фрагментамі мастацкіх твораў.

У больш як 200 сустрэчах са слухачамі Аляксандр Гарбачоў дэтальна прааналізаваў камедыю Аляксандра Грыбаедава “Горе от ума”, амаль усю творчасць Аляксандра Пушкіна, больш за палову вершаў Міхаіла Лермантава. Паводле меркавання аўтара, школа і вну ніколі не мелі і не маюць такой раскошы – паглыбіцца ў рускую літаратурную класіку, а эфектыўная літаратуразнаўчая самаадукацыя – лёс малой колькасці людзей, якая ўсё змяншаецца. Творы класічнай рускай літаратуры і светапогляд іх аўтараў аналізуюцца з пункту гледжання рэалізму, праз які ўвасобіліся гуманістычныя ідэалы. Аўтар праграмы запрашае ўключыцца ў складаную работу – спасцігнуць здабытак рускай літаратурная класікі.

Таксама "Ліцэй" ствараюць:

даследчык традыцыйнай культуры беларусаў, кандыдат філалагічных навук, рэктар Інстытута культуры Беларусі Іван Крук;

кандидат филологических наук, ректор Института культуры Беларуси, исследователь традиционной духовной культуры белорусов.
Подробнее на livelib.ru:
https://www.livelib.ru/author/196508-ivan-kruk
кандидат филологических наук, ректор Института культуры Беларуси, исследователь традиционной духовной культуры белорусов.
Подробнее на livelib.ru:
https://www.livelib.ru/author/196508-ivan-kruk
андидат филологических наук, ректор Института культуры Беларуси, исследователь традиционной духовной культуры белорусов
Подробнее на livelib.ru:
https://www.livelib.ru/author/196508-ivan-kruk
андидат филологических наук, ректор Института культуры Беларуси, исследователь традиционной духовной культуры белорусов
Подробнее на livelib.ru:
https://www.livelib.ru/author/196508-ivan-kruk

мастацтвазнаўца, культуролаг, сябра Беларускага саюза мастакоў, член Экспертнага савета пры мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” Ксенія Сяліцкая-Ткачова;

доктар мастацтвазнаўства, прафесар кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Надзея Высоцкая;

музыказнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Наталля Ганул;

ўсходазнаўца, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Мікіта Моніч;

музыкант Сяргей Пукст

Фота на прэв'ю: 

Панядзелак-пятніца - 15:00
Аляксандр Гарбачоў
Ксенія Сяліцкая-Ткачова

"Музычны світанак"

Надзея Высоцкая
Пятро Васючэнка

Каментарыi