Лешак Можджэр: Музыка - гэта свет, у якім ніяк не падманеш

29.06.2017 

Польскі пiяніст Лешак Можджэр выступіў ў Белдзяржфілармоніі  разам з беларускiм пiяністам Кiрылам Кедуком і Дзяржаўным камерным аркестрам. Канцэрт арганізавалі Беларуская дзяржаўная філармонія, Музычны Дом «Класiка», Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі Інстытут у Мінску, каб адсвяткаваць 25-годдзе падпісання Дагавора паміж нашай краінай і Польшчай аб добрасуседстве і дружалюбным супрацоўніцтве. На вечары прысутнічала прафесар Эльжбета Смулкова, славіст і беларусазнаўца, першы пасол Польшчы ў Беларусі. Пра гэта расказаў саветнік Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Матэўш Адамскі, і дадаў, што пабываць на канцэрце Лешака Можджэра – вялікая ўдача для ўсіх гледачоў.

Лешака Можджэра называюць  адной з самых яркіх з’яў польскай джазавай музыкі апошніх дзесяцігоддзяў. У яго багатай дыскаграфіі - больш за сто альбомаў, як  сваіх, так і сумесна з вядомымі музыкантамі. Разам з польскім кампазітарам Янам Качмарэкам Лешэк Можджэр стварыў музыку да фільма “Чароўная краіна”, які атрымаў Оскар. Музыкант стаў арганізатарам двух буйных джазавых фестываляў у Польшчы. У Мінску Лешак Можджэр быў 10 гадоў таму. І ў яго ёсць падстава адчуваць у Беларусі сябе як дома.

Разам з польскім пiяністам Лешакам Можджэрам на сцэне філармоніі выступіў беларускi музыкант Кiрыл Кедук. Разам з Дзяржаўным камерным аркестрам яны прапанавалі праграму з твораў беларускiх i польскiх кампазiтараў.

Фота: sb.by