“Краіна мястэчкаў Анатоля Каплана” адкрылася ў Мінску

Экспазіцыя “Краіна мястэчкаў Анатоля Каплана” дае магчымасць зазірнуць у свет беларускага мястэчка і адчуць пяшчоту і замілаванне, цеплыню і супакаенне. Свет мястэчка даўно знік, але варта пабачыць работы Анатоля Каплана, разгарнуць кнігі Змітрака Бядулі, Кузьмы Чорнага і іншых пісьменнікаў п.п. ХХ ст., як адразу адчуеш, што гэты свет стаіць у нас перад вачыма і дыхае жывым чалавечым цяплом, плача і смяецца, мітусіцца ў тлуме базараў і марыць усім сэрцам аб шчасці. Рэпартаж Маргарыты Прохар.