У Віцебску праходзіць выстава «Вялікі Рэмбранд. Сапраўдныя шэдэўры генія»

У экспазіцыі - 69 рэдкіх гравюр знакамітага галандца Рэмбранта Хармэнса ван Рэйна, створаныя з 1630 па 1665 гады. Гэты збор апокрыфаў – з 4-тысячнай калекцыі італьянкі Элізы Марэці. Яе сям'я набывала гравюры Рэмбранта на сусветных аўкцыёнах. А з 1981-ага года паказвае калекцыю ў музеях па ўсім свеце. У Віцебск выставу прывезлі з Мінска, дзе яна праходзіла ў Нацыянальным мастацкім музеі. Усе гравюры дэманструюць майстэрства і талент мастака рэтраспектыўна і ва ўсёй жанравай паўнаце, распавяла мастацтвазнаўца, куратар праекта «Мастацкі маёнтак» Вольга Кліп.