Завяршыўся фестываль “Славянскі базар у Віцебску”

Вырашылася і галоўная інтрыга конкурсу маладых выканаўцаў. Гран-пры сёлета не прысуджалася, бо меркаванні журы разышліся. Улад Сытнік з Украіны стаў лаўрэатам першай прэміі, разам з дыпломам і спецыяльнай узнагародай “Ліра” ён атрымаў 15 тысяч долараў. Яшчэ два дні працягнуцца дадатковыя праграмы “Славянскага базару ў Віцебску”. Але папярэднія вынікі падведзены. Расказвае дырэктар фестывалю Аляксандр Сідарэнка.

Фота: БЕЛТА