Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прадставіў праграму на сезон 2017-18 гадоў

08.08.2017

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр адкрые сезон 14 верасня найбольш любімымі сярод гледачоў спектаклямі. Гэта мюзіклы Кіма Брэйтбурга “Джэйн Эйр” і Максіма Дунаеўскага “Мэры Попінс”, музычная камедыя Барыса Аляксандра “Вяселле ў Малінаўцы”. Чакаюцца і прэм’еры. Ідзе падрыхтоўка французскага фолк-рок-мюзікла “Трыстан і Ізольда”. Пра іншыя адметныя праекты новага сезона расказвае мастацкі кіраўнік тэатра Адам Мурзіч.

Фота: musicaltheatre.by