У 80-м сезоне філармонія адзначыць юбілеі Дзмітрыя Смольскага, Аляксандра Анісімава, Сяргея Бельцюкова і Віктара Войціка

15.09.2017 

Беларуская дзяржаўная філармонія адкрыла 80-ы канцэртны сезон. Юбілейны год адзначаць шэрагам яркіх прэм'ер і новых праектаў. Удзел у іх возьмуць ўсе калектывы музычнага дома, а таксама запрошаныя зоркі сусветнага ўзроўню. Больш падрабязна распавёў мастацкі кіраўнік філармоніі Юрый Гільдзюк.

У пятніцу адбылася яшчэ адна святочная падзея. Самы маштабны калектыў філармоніі - сімфанічны аркестр адсвяткаваў 90-годдзе. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор калектыву Аляксандр Анісімаў склаў праграму-падарунак для публікі. Вось што сказаў маэстра перад канцэртам.

Ужо 20 верасня гледачоў чакае сусветная прэм'ера - містэрыя для народнага голасу, струнных, раяля і ўдарных "Кросны Макошы" Канстанціна Яськова ў выкананні дзяржаўнага камернага аркестра, галоўны дырыжор - Яўген Бушкоў.

Фота: opera-samara.net