Салістка опернага тэатра прайшла ў фінал міжнароднага конкурсу спевакоў у Вільнюсе

22.09.2017 

Салістка Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі і Музычнага Дома "Класіка" Маргарыта Ляўчук прайшла ў фінал міжнароднага конкурсу оперных спевакоў у Вільнюсе. Разам з нашай суайчынніцай за перамогу пазмагаюцца прадстаўнікі Паўднёвай Карэі, Манголіі, Літвы і Украіны. Акрамя таго, днямі стала вядома, што выканаўца прайшла кастынг і возьме ўдзел у тэлевізійным праекце "Вялікая опера" тэлеканала "Культура" у Маскве. Заўтра яна адпраўляецца ў расійскую сталіцу на здымкі. Маргарыта Ляўчук актыўна супрацоўнічае з сімфанічным аркестрам Белтэлерадыёкампаніі. 

Фота: facebook Маргарыты Ляўчук