Жонка Георгія Скамарохава: Самыя ўдалыя атрымліваліся ў яго падручнікі

13.10.2017 

У сталічнай галерэі “Вільнюс” адкрылася выстава памяці мастака-графіка Георгія Скамарохава “Які цудоўны гэты свет”. У экспазіцыі – работы розных гадоў. Гэта ілюстрацыі кніг, твораў, якія друкаваліся ў часопісах “Нёман”, “Бярозка” і іншых. Ён стварыў ілюстрацыі для падручнікаў, мастацкіх кніг, твораў замежнай і рускай класікі, савецкіх і беларускіх аўтараў. Выставу арганізавала ўдава мастака Святлана Радзько.

Ілюстрацыя: Георгій Скамарохаў, вокладка буквара Анатоля Клышкі, 1993 г.