Усходні жывапіс суміэ: адценні ад чорнага да шэрага на беларускай выставе

08.11.2017 

У Мінску штогод Пасольства Японіі ў нашай краіне праводзіць фестываль «Японская восень у Беларусі». Сёлета ён  прымеркаваны да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Краінай ўзыходзячага сонца. У праграме фестывалю - майстар-класы, кінапаказы, канцэрты, тэатральныя пастаноўкі, лекцыі вядомых дзеячаў культуры, мастацкія выставы і многае іншае. Так, сёння у рамках фэсту адкрыецца выстава “Далёкае побач”, дзе будуць работы вучняў арт-студыі “Хагакура”. Расказвае мастак-педагог студыі, майстар акварэльнага жывапісу і суміэ Рыма Карачан.

Фота: hagakure.by