Да 15 ігравых поўнаметражных карцін у год плануе здымаць "Беларусьфільм" пасля рэканструкцыі

10.11.2017 

Завершана рэканструкцыя Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". Плён з гэтага ўжо адчувальны: падпісана некалькі пагадненняў аб сумесных праектах з замежнымі бакамі, на розных этапах вытворчасці ўжо зараз ствараюцца 8 ігравых карцін, 10 дакументальных і 6 анімацыйных. Сёлета плануюцца да запуску яшчэ 7 мультфільмаў. Новае абсталяванне, а таксама абноўленыя павільёны даюць магчымасць здымаць да 15 ігравых поўнаметражных карцін у год. Падрабязней расказаў міністр культуры Беларусі Юрый Бондар.

Фота: belta.by