Прызёр BBC Cardiff Singer of the World Надзея Кучар выступае ў Мінску з сольным канцэртам

15.11.2017 

Надзея Кучар прыехала ў Мінск. Сольны канцэрт пачнецца праз гадзіну ў Белдзяржфілармоніі. Выканаўца прапануе французскую оперную музыку: вядомыя творы Бізэ, Шарпанцье, Гуно, Дэліба, Масне. Праграма падрыхтавана сумесна з Сімфанічным аркестрам Белтэлерадыёкампаніі. За дырыжорскім пультам - Андрэй Галанаў. Надзея Кучар - бліскучая беларуская оперная спявачка - упершыню ў гісторыі нашай краіны перамагла на прэстыжным вакальным конкурсе BBC у Кардыфе. А пачынала музычную адукацыю ў Мінску, з асаблівымі пачуццямі прыгадвае працу з Тэадорам Курэнтзісам і прэстыжнае сусветнае спаборніцтва. 

Канал "Культура" запіша сольны канцэрт Надзеі Кучар. Трансляцыю слухайце ў выпусках перадачы “Канцэртная зала”.