Загадкавыя маляваныя дываны Язэпа Драздовіча і Алены Кіш экспануюцца ў Мінску

07.12.2017 

У мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрылася выстава маляваных дываноў “На шчасце, на долю” з фондаў Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”. У экспазіцыі - творы традыцыйнага народнага мастацтва, якія маюць вялікую гісторыка-культурную каштоўнасць. Падрабязней расказаў дырэктар мастацкай галерэі Павел Сапоцька.