Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў сабраў калекцыю гагенаўскіх матываў

19.01.2018 

Сёння ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца выстава жывапісу, прысвечаная 170-годдзю знакамітага французскага мастака Поля Гагена.З фондаў цэнтра выбраны лепшыя ўзоры жывапісных твораў, аўтары якіх падтрымліваюць прынцыпы, закладзеныя вядомым мастаком. Расказаў нашаму каналу выконваючы абавязкі загадчыка аддзела выставачных залаў Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Міхаіл Мірошнікаў. 

Ілюстрацыя: Поль Гаген. "Адкуль мы прыйшлі? Хто мы? Куды мы ідзём?"