Выстава вышытых карцін адкрываецца ў Гомелі

22.01.2018 

У Музеі гісторыі горада Гомеля заўтра адкрыецца выстава вышытых карцін Валянціны Ігнаценка. У экспазіцыі - работы ў тэхніцы вышыўкі крыжыкам: партрэты, класічныя сюжэты і рэпрадукцыі карцін вядомых мастакоў: да Вінчы, Васняцова, Эпслі, Барбера і іншых. Падрабязней раскажа аўтар Валянціна Ігнаценка.

Фота: gorod.gomel.by