Камедыю Лопе дэ Вега паставяць у Гомелі

07.02.2018 

Гомельскі абласны драматычны тэатр рыхтуе прэм'еру камедыі паводле п'есы іспанскага драматурга і камедыёграфа Лопе дэ Вега "Вынаходлівая закаханая". Рэжысёр - заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага - Сяргей Кавальчык. Яе жанр  - "камедыя плашча і шпагі на дзве дзеі". Аповед пра закаханую жанчыну, якая ліквідавала перашкоды на шляху да шчасця. Падрабязней раскажа прэсс-секратар тэатра Уладзімір Ступінскі.

Фота: gp.by