У Віцебску пройдзе канцэрт джазавай музыкі

27.02.2018 

Канцэрт джазавай музыкі «To The Touch» пройдзе заўтра ў Віцебскай абласной філармоніі. Аўтарскую праграму Міхаіла Філіпені выканае кампазітар, а таксама Уладзімір Міхновіч (фартэпіяна, саксафон), Людміла Крукоўская (кантрабас, бас-гітара) і Алесь Собаль (кахон, перкусія). Людміла Крукоўская расказала пра праграму падрабязней, а таксама пазнаёміла з музыкантамі.

Фота: Міхаіл Філіпеня (злева), youtube.com